Мнагавочка шчаўевая
Мнагавочка шчаўевая (Lycaena dispar) — дзённы матылёк з сямейства блакітніц. Апісанне![]() ![]() Шчупікі ўкарочаныя. Вусікі з добра адасобленай булавой. Даўжыня пярэдніх крылаў да 2 см. Верхні бок крылаў вогненна-чырвоны з чорным малюнкам. Мае моцна выражаны палавы дымарфізм і адносіцца да ліку надзвычай зменлівых відаў. У формы f. batava на пярэдніх крылах ёсць толькі па адной чорнай кропцы, на задніх крылах характэрная чорная аблямоўка. Самкі значна цямней, са мноствам чорных кропак на пярэдніх крылах і адным чорным полем на задніх. Заўвагі па сістэматыцыВід ва Усходняй Еўропе прадстаўлены падвідам rutila Werneburg, 1864. Матылі намінатыўнага падвіду, які быў распаўсюджаны на тэрыторыі Вялікабрытаніі і да гэтага моманту лічыцца зніклым, адрозніваліся яркай чырвона-аранжавай верхнім бокам крылаў і прыкметным блакітнаватым адценнем ніжняга боку задніх крылаў. АрэалНасяляе ўмераны пояс Еўразіі. Від нярэдкі, але сустракаецца лакальна. Адсутнічае ў паўночных абласцях Расіі, у найбольш засушлівых тэрыторыях стэпавай зоны Еўразіі і Паўднёвага берага Крыму (наваколлі вёсак Курскае , Даліннае, Літвіненкава , Дзянісаўка, Чапаева, Глазаўка ), на Цэнтральным Каўказе. На Беларусі сустракаецца вельмі часта, кармавая расліна — шчаўе. Насяляе вільготныя лугі, забалочаныя лясныя паляны, тарфянікі, балоты, берагі розных вадаёмаў. Радзей сустракаецца ў парках, садах, на тэрыторыях гарадоў і пасёлкаў. У стэпавай зоне звязаны з далінамі буйных рэк і насяляе даліны рэк і балоты, сустракаючыся лакальна. На тэрыторыі Узбекістана засяляе раўнінныя і стэпавыя сярэднегорныя ўвільготненыя ўчасткі з багатай травяністай расліннасцю на вышынях 500—1000 м н. у.м., радзей сустракаецца ў аазісах. На Каўказе насяляе вільготныя пойменныя лугі па берагах рэк і ручаёў. Сустракаецца на раўніне і ў нізкагор'ях да 500 м. БіялогіяУ залежнасці ад шыраты арэала развіваецца ў адным або ў двух пакаленнях на працягу года. Час лёту матылькоў пры развіцці аднаго пакалення (на поўначы арэала) — з пачатку чэрвеня (у цёплыя гады - з канца мая) да сярэдзіны ліпеня. Пры развіцці двух пакаленняў у год (напрыклад, на тэрыторыі Украіны) час лёту матылькоў прыпадае на май-чэрвень і ў сярэдзіне ліпеня па пачатак верасня. Самка адкладае па 1 яйку на лісце кармавой расліны. Кармавыя расліны вусеняў: Bistorta officinalis, драсён птушыны (Polygonum aviculare), шчаўе воднае (Rumex aquaticus), шчаўе кучаравае (Rumex crispus), шчаўе прыбярэжнае (Rumex hydrolapathum), Rumex obtusifolius sylvestris. Пладавітасць адной самкі да 100 яек. Стадыя яйкі каля 5-7 дзён. Зімуюць гусеніцы. Кукалкі прымацаваныя да сцеблащ кармавой расліны. Развіццё кукалкі доўжыцца 12 дзён. АховаВbд прызнаны, як той, што скарачаецца ў колькасці або знікае на тэрыторыі многіх краінах Еўропы (Францыя, Нідэрланды, Грэцыя, Люксембург, Германія, Чэхія, Польшча, Італія і інш.). Да цяперашняга часу вымерлі: Намінатыўны падвід у Вялікабрытаніі і ssp. gronieri Bernardi у Францыі. Ахоўваецца Бернскай канвенцыяй 1979 года. Уключаны ў Чырвоныя кнігі Усходняй Фенаскандыі (1998) для Германіі (2 катэгорыя), Даніі (0 катэгорыя), Фінляндыі (1 катэгорыя), Маскоўскай вобласці (1998) (3 катэгорыя). Падвід ssp. rutila Wemeburg, 1864 уключаны ў Чырвоную кнігу Узбекістана (2 катэгорыя), так як за апошнія дзесяцігоддзі адзначаецца рэзкае скарачэнне колькасці на тэрыторыі краіны да адзінкавых асобін. Папуляцыя ва Узбекістане скарачаецца з-за знішчэння прыродных месцаў пражывання ў выніку ўзворвання цалінных зямель, правядзення высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці, празмернага сенакосу[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia