Шчаўе кучаравае

Шчаўе кучаравае
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex crispus L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20937
NCBI  174649
EOL  585266
GRIN  t:32530
IPNI  145314-3
TPL  kew-2424294

Шчаўе кучаравае[1] (Rumex crispus) — травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Расце як пустазелле на лугах і ўскраінах палёў, па берагах рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля.

Назва

Шчаўе кучаравае, шчавель конскі[2], конскі шчавель[3].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна.

Корань стрыжневы, доўгі; буры, на зломе жоўты.

Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см, пакрыта баразёнкамі, голае, чырванаватага колеру.

Лісце ланцэтнае, вострае, па краях кучаравае, даўжынёй 15-20 см. Ніжняе лісце тупое або злёгку сэрцападобнае.

Кветкі абодваполыя, дробныя, чырвонага ці зялёнага колеру, сабраны ў доўгую (да 60 см), вузкую, густую мяцёлку. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Плады — трохграневы арэшак, сціснуты паміж шырокімі долямі калякветніка.

Хімічны склад

Карані ўтрымліваюць антрагліказіды, хрызафанавую і брасідынавую кіслоты, дубільныя рэчывы (4-11 %), смолы, жалеза, шчаўева-кальцыевую соль[4], вітамін K.

Значэнне і прымяненне

Карані валодаюць звязальным, супрацьгліставымі, супрацьзапаленчым і ранагаючым дзеяннем.

Моцная каранёвая сістэма, лёгка рэгенерыруючая пры разразанні на часткі, робіць расліну пустазеллем, якое вельмі цяжка звесці.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 114. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  3. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  4. Щавелево-кальциевая соль в растениях // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya