Можа
Можа — рака ў Крупскім раёне Мінскай вобласці і Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бобр (басейн Дняпра). НазваНазва Можа балцкага паходжання, аднаўляецца як *Mažá. Ад літоўскага mažas «малы»[1]. Таго ж паходжання назвы рэк Мажа (у басейне Прыпяці), Мажайка і Мажанка (прытокі Бярэзіны)[2], таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска[3]. Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Mažalis, Maž-upis, Mažiklis[4]. Назва ракі значыць «Малая (рака)». ГідраграфіяДаўжыня ракі 77 км. Плошча вадазбору 530 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Шынкі Крупскага раёна, частка сярэдняга цячэння на мяжы з Круглянскім раёнам, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Прудок Крупскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэднім цячэнні (часткова) і ў нізоўі — праз лясныя масівы. Асноўныя прытокі: Бярозка, Казлянка, Мясрэда. Даліна трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у ніжнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10 м). Пойма двухбаковая, часам чаргуецца па берагах, шырынёй 200—400 м; найбольшая (600 м) каля вёскі Новая Слабада. Рэчышча ўмерана звілістае, на некаторых участках выпрастанае; шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6—8 м, у сярэднім цячэнні 15—30 м, у ніжнім 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1—2 м да 5—6 м. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia