Мажанка

Мажанка
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 55 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне 1,5 км на захад ад г. п. Бягомль
 • Каардынаты 54°44′27,70″ пн. ш. 28°01′32,10″ у. д.HGЯO
Вусце рака Бярэзіна
 • Месцазнаходжанне за 2 км на ўсход ад вёскі Вускрам’е
 • Каардынаты 54°43′07,90″ пн. ш. 28°10′11,90″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Докшыцкі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Мажа́нка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Назва

Назва Мажанка балцкага паходжання.

Ад літоўскага mažas «малы». Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажа (у басейне Прыпяці), Мажайка (яшчэ адзін «малы» прыток Бярэзіны)[1], таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска[2].

Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, Mažiklis[3].

Назва ракі значыць «Малая (рака)».

Гідраграфія

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 55 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на захад ад гарадскога пасёлка Бягомль, вусце за 2 км на ўсход ад вёскі Вускрам’е. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (1 км на паўночны захад ад вёскі Вускрам’е — вусце).

Крыніцы

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196.
  2. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya