Мокраўскі сельсавет (Касцюковіцкі раён)
Мо́краўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мокрае. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мокраўскі (Макранскі) сельсавет у складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Велікаборскага сельсавета [1]. 8 снежня 1959 года ўтвораны зноў у складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Велікаборскага і Машаўскога сельсаветаў[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[3]. 26 лютага 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баронькаўскага сельсавета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia