Баронькаўскі сельсавет
Баро́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Баронькі. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Баронькаўскі (Барэйкаўскі) сельсавет у складзе Бялынкавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаўрыленскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 20 населеных пунктаў[2]. 26 лютага 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мокраўскага сельсавета. 27 снежня 2013 года скасавана вёска Дубраўка[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1070 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 680 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia