Монтэ-Альта![]() Монтэ-Альта — археалагічны помнік на ціхаакіянскім узбярэжжы Гватэмалы, які даў назву аднайменнай археалагічнай культуры. Размешчаны ў 20 км на паўднёвы ўсход ад г. Санта-Лусія-Кацумальгуапа ў акрузе Эксінтла, Монтэ-Альта адносіцца да некалькіх археалагічных перыядаў і культураў. Найстаражытнейшае паселішча ўзнікла тут каля 1800 г. да н. э. Культура Монтэ-Альта, якая існавала ў гэты перыяд — адна з найстаражытнейшых у Месаамерыцы і, відаць, папярэднічала альмекам. У ранні дакласічны перыяд (400 г. да н. э. — 200 г. н. э.) Монтэ-Альта стаў рэгіянальным цэнтрам. У Монтэ-Альта выяўлена 45 буйных збудаванняў, з якіх найбольш высокім з'яўляецца 20-мятровая піраміда. Монтэ-Альта вядомы сваімі скульптурамі — гэта галовы і відарысы «пузатых» людзей (такая форма цела выклікана, хутчэй за ўсё, тым, што фігуры вычэсваліся з грубых, акруглых валуноў базальту). Не меней характэрны каменныя стэлы, лікам больш 10, у выглядзе табліц, а таксама 3 каменных алтара. Каменныя стэлы, па меркаванні археолагаў, мелі астранамічнае прызначэнне і служылі для вызначэння палажэння сонца, да якога прывязваліся даты святаў. На паўночным усходзе выяўлена збудаванне ранняй класічнай эпохі — т.зв. Збудаванне 6[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia