Тэўчытланская традыцыя![]() ![]() Фота з дазволу Chris Wass Тэўчытланская традыцыя — дакалумбава грамадства, якое існавала на тэрыторыі сучасных мексіканскіх штатаў Наярыт і Халіска. Назва паходзіць ад горада Тэўчытлан у штаце Халіска. ПаходжаннеТэўчытланская традыцыя з'яўляецца далейшым развіццём Традыцыі шахтавых магіл у заходняй Мексіцы, аднак замест адносна невялікіх цэнтраў з'яўляюцца буйныя, такія, як Гуачымантонес.[1] Хоць самыя раннія помнікі архітэктуры тэўчытланскай традыцыі ўзыходзяць да 300 г. н. э., узнікненне культуры датуецца стагоддзем раней, каля 200 г. н. э., ці фармацыйным перыядам месаамерыканскай храналогіі.[2] Тэўчытланская традыцыя рэзка і нечакана знікае ў канцы класічнай эры, каля 900 г. н. э.[3] АрхітэктураХарактэрнымі рысамі тэўчытланскай традыцыі з'яўляюцца круглыя плошчы са збудаваннямі, размешчанымі ў выглядзе канцэнтрычных акружнасцей, і канічныя ступеньчатыя піраміды. Як лічыць археолаг Філ Вейганд (Phil Weigand), гэтыя незвычайныя збудаванні «унікальны для месаамерыканскай архітэктуры і не існуюць нідзе больш у свеце».[4] Збудаванне, якое аддалена нагадвае круглую піраміду, маецца ў Сейбалі, археалагічным помніку культуры мая. Грамадскі ладШэраг характарыстык сведчыць пра існаванне іерархічнага грамадства. Відаць, доступ на круглыя плошчы, якія мелі культавую ролю, дазваляўся толькі эліце.[5] З іншага боку, паўумацаваныя пасёлкі, выяўленыя на межах Тэўчытланскай культуры, кажуць пра магчымую палітычную раздробненасць гэтага грамадства.[6] ЗнікненнеПачатак посткласічнай эры ў Заходняй Мексіцы, як і ў іншых месцах Месаамерыкі, характарызуецца рэзкімі зменамі. Каля 900 г. н. э. круглыя піраміды, плошчы і канцэнтрычныя групы выцясняюцца больш прымітыўнай прамавугольнай архітэктурай[7], што азначае «поўнае і канчатковае крушэнне» Тэўчытланскай традыцыі, магчыма, пад напорам дзяржавы Тараска[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia