Мост цераз Дубравенку (Магілёў, вуліца Лазарэнкі)
Мост цераз Дубраве́нку — сумешчаны аўтадарожны мост-пуцеправод у Магілёве цераз раку Дубравенку і вуліцы Левая і Правая Дубравенкі. Злучае гістарычны цэнтр горада (левы бераг) і Віленскае прадмесце (правы). Па мосце праходзіць вуліца Лазарэнкі. Гісторыя![]() Існаваў з Сярэднявечча на шляху з горада ў бок Вільні, сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. У 1960 годзе пабудаваны жалезабетонны мост, які меў тры пралёты, яго даўжыня складала 18 м, шырыня 15 м[1]. ![]() У 2007 годзе ўзведзены і адкрыты для руху новы мост, афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. Новы мост мае 6 пралётаў, агульнае даўжыня складае 199 м, шырыня — 27 м[2]. Мост пачынаецца амаль ад самай Тэатральнай плошчы, праз што апынуўся надзвычай высокім і цалкам схаваў гістарычную забудову па няцотным боку вуліцы Лазарэнкі, забудова па цотным боку была знішчана. ![]() ![]() У 2011 годзе Камісія па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва падтрымала калектыўны зварот грамадзян з прапановай прысвоіць мосту назву «Віленскі мост»[3]. Але праз памылку чыноўнікаў рашэнне не набыло законную моц, і мост застаўся безыменным. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia