Мота Ізраілевіч Дзягцяр
Мота Ізраілевіч Дзягцяр (15 ліпеня 1909, Пціч, Мінская губерня — 9 лістапада 1939) — беларускі празаік. БіяграфіяНарадзіўся 15 ліпеня 1909 года ў в. Пціч Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці) ў сям’і шаўца. У 1929 годзе прыехаў у Менск і стаў працаваць на скураным заводзе «Бальшавік». Затым быў мулярам на будоўлях горада, вучыўся на рабфаку. Закончыў у 1937 годзе літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У 1937—1939 гадах служыў у Савецкай Арміі. Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. Загінуў 9 лістапада 1939 года непадалёк ад мяжы з Фінляндыяй. Месца пахавання невядомае. ТворчасцьПершае апавяданне апублікаваў у 1931 годзе. Пісаў на ідышы. Выступаў з апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі. Аўтар кніг прозы «На рыштаваннях» (Менск, 1934), «Савецкая Беларусь» (Менск, 1935), «Будаўнікі» (Менск, 1936), «Браты» (Менск, 1937), «Верныя вартавыя» (Менск, 1938), «Наша зямля» (Менск, 1939). На беларускай мове выйшлі «Апавяданні» (Мінск, 1940). У 1964 годзе выйшаў зборнік апавяданняў на рускай мове «Цымбалы». КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia