Моцныя спіртныя напоі

Моцныя спіртныя напоіспіртныя напоі з параўнальна высокім утрыманнем алкаголю, асновай якіх, як правіла, з'яўляецца дыстылят або бідыстылят (атрымліваецца метадам перагонкі) або рэктыфікат (які атрымліваецца метадам рэктыфікацыі) зброджанага сусла.

Як правіла, моцнымі спіртнымі напоямі лічацца напоі з утрыманнем алкаголю не менш за 20% аб'ёму гатовай прадукцыі. Ніжняя мяжа ўтрымання алкаголю для моцных спіртных напояў дакладна не вызначана, і можа вагацца ў залежнасці ад нормаў асобна ўзятай краіны.

Да моцных спіртных напояў не адносяць алкагольныя напоі атрыманыя метадам ферментацыі: піва, віно, сідр.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya