Егермайстар
Егермайстар (ням.: Jägermeister) — папулярны моцны нямецкі лікёр, настоены на зёлках. З катэгорыі бітараў. Напой вытрымліваюць 12 месяцаў, шэсць з якіх — у дубовых бочках, а пэўны склад трымаюць пад сакрэтам. На этыкетцы бутэлькі з лікёрам выяўлены алень з крыжам паміж рог, які паводле легенды явіўся святому Губерту — заступніку паляўнічых. Егермайстар п’юць ахалоджаным і без дамешкаў, малымі кілішкамі, як дыжэстыў, і ў складзе кактэйляў. Напой з 1934 года вырабляе кампанія Mast-Jägermeister AG, размешчаная ў Вольфенбютэлі (Ніжняя Саксонія, Германія). Рэцэпт лікёру распрацавалі як лекавы сродак для паляпшэння стрававання і іншага. ВырабРэцэпт распрацаваны ў 1934 годзе. Выпушчаны на нямецкі рынак у 1935 годзе. Напой вырабляюць і разліваюць па бутэльках у Вольфенбютэлі. У сумесь 56 складнікаў дадаюць спірт, цукар і ваду. Вытрымліваюць на працягу года. Вядомыя складнікі — аніс, лаванда, корань імбіру, зялёны чай, корань ірыса, шафран, каляндра, жэньшэнь, мята, леманграс, чабор, рамонак, цэдра цытрыны, цэдра апельсіна, цынамон. Станам на 2024 год Егермайстар экспартуюць у больш за 130 краін свету. НайменнеЕгермайстар (Jägermeister) — урад, вядомы ў Германіі некалькі стагоддзяў[1]. Таксама ў 1934 годзе пасада егермайстра ўведзена ў Германіі «Законам Рэйха пра паляванне», як службовая асоба адказная за кантроль лясной і паляўнічай гаспадаркі. То-бок калі лікёр з’явіўся на рынку, назва была ўжо вядомай і зразумелай. Курт Маст, стваральнік рэцэпту травянога лікёру Jägermeister і ўладальнік кампаніі, сам быў апантаным паляўнічым. Тым часам, Герман Герынг з ліпеня 1934 года быў рэйхсегермайстрам, якому падпарадкоўваліся ўсе дзяржаўныя, акруговыя і раённыя паляўнічыя, таму лікёр часам называлі «шнапс Герынга»[2]. Нашчадкі Курта Маста не агалошваюць абставіны надання назвы. Былы дырэктар Гюнтэр Маст, пляменнік Курта, казаў наступнае: «Не можа быць сумневу, што мой дзядзька Курт Маст — адзін з тых людзей, якія ўмелі дамовіцца з нацыстамі, не будучы самімі нацыянал-сацыялістам. […] Абсалютна пэўна, што мой дзядзька падтрымліваў кантакты з прэм’ер-міністрам Клагесам. Гэта было ў межах яго дамоўленасці з тагачаснай кіруючай партыяй, якая, безумоўна, заслугоўвае крытыкі. Таксама праўда, што мой дзядзька падтрымліваў цесныя сувязі з групенфюрарам Хіксам пасля вайны. Гэта таксама грунтавалася на яго намаганнях дасягнуць згоды з адпаведнымі кіруючымі асобамі. Кожны, хто мае вельмі высакародныя думкі, будзе справядліва крытыкаваць гэта.» Лагатып прадукту і кампаніі![]() Асноўныя элементы дызайну дайшлі да цяперашняга часу амаль нязменнымі з 1935 года. Этыкетка аблямавана вершам з паэмы Weidmannsheil («Удалага палявання») нямецкага пісьменніка і ляснічага Оскара фон Рызенталя, у якім ён заклікае да адказнага стаўлення да палявання:
Таксама на этыкетцы выяўлены алень, паміж рог якога размешчаны хрысціянскі крыж. Такі алень, паводле легенды, явіўся графу Губерту Льежскаму, які пасля гэтага прыняў хрысціянства і ахвяраваў усю сваю маёмасць царкве. Пасмяротна ён быў прызнаны святым і стаў апекуном паляўнічых. Дызайн цёмна-зялёнай бутэлькі быў распрацаваны самім Куртам Мастам. Трывалае шкло і форма дазвалялі ўзяць бутэльку лікёру на паляванне і не баяцца за яе. Трываласць Курт тэставаў на сваёй кухні, кідаючы бутэлькі розных формаў на дубовую падлогу, пакуль не была знойдзена самая моцная. Шкло цёмна-зялёнага колеру забяспечвае ўстойлівасць напою ад сонечных прамянёў. Кактэйлі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia