МсціслаўскіяЯўнутавічы або Заслаўскія, пазней Мсціслаўскія, таксама Заслаўскія Мсціслаўскія — княжацкі род літоўскага паходжання, галіна Гедзімінавічаў[1]. Яўнутавічы — традыцыйнае імя па дзедзе, потым родапачынальніку. Прозвішча-тытул Заслаўскія — ад Заслаўя пад Менскам, атрыманага ў сярэдзіне XIV ст.[2][3]. Прозвішча-тытул Мсціслаўскія — ад Мсціслава, атрыманага ў 1499 годзе[3]. Умоўныя найменні роду — Яўнутавічы Заслаўскія і Заслаўскія Мсціслаўскія — ужываюць для ўнікання памылковага атаяснення з Астрожскімі-Заслаўскімі на Валыні (галіной Рурыкавічаў) і Лугвенавічамі Мсціслаўскімі (іншай галіной Гедзімінавічаў). У снежні 1341 года па смерці вялікага князя літоўскага Гедзіміна велікакняжацкі сталец атрымаў яго сын Яўнут[4][5]. Зімой 1344—1345 гадоў браты Альгерд і Кейстут скінулі Яўнута з вялікага княжання, ён уцёк у Вялікае Княства Маскоўскае. У 1347 годзе Яўнут вярнуўся, прымірыўся з братамі і атрымаў ад іх ва ўдзел Заслаўскае княства[6][7]. Паводле Яна Тэнгоўскага, Яўнут меў трох сыноў — Сямёна, Рыгора і Міхаіла Яўнутавічаў[2]. Заслаўе ў спадчыну па бацьку атрымаў Міхаіл, які такім чынам стаў родапачынальнікам роду Заслаўскіх[2][1]. У 1499 годзе прапраўнук Яўнута — Міхаіл Іванавіч Заслаўскі ажаніўся з мсціслаўскай княжной Ульянай Іванаўнай і атрымаў ад вялікага князя Аляксандра частку Мсціслаўскага княства, удзела нябожчыка-цесця Івана Юр’евіча Лугвенавіча, апошняга з мужчынскай лініі мсціслаўскіх князёў Лугвенавічаў. У 1526 годзе сын Міхаіла Іванавіча Заслаўскага-Мсціслаўскага — Фёдар Міхайлавіч Мсціслаўскі, не паразумеўся з бацькам і ўцёк у Маскву, дзе атрымаў шматлікія маёнткі і ажаніўся з казанскай княжной Анастасіяй[1]. Маскоўская галіна роду Заслаўскіх-Мсціслаўскіх згасла на чацвёртым калене ў першай паловы XVII ст. Радавод Яўнутавічаў Заслаўскіх-МсціслаўскіхКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia