Мсціслаўскае княстваМсціслаўскае княства — княжацкая воласць са сталіцай у Мсціславе, якая вылучылася ў XII стагоддзі са Смаленскага княства. Першым князем мсціслаўскім у 1180 годзе стаў Мсціслаў Раманавіч. Ва Мсціслаўскага княства ўваходзілі землі цяперашніх Мсціслаўскага, Чэрыкаўскага і Чавускага раёнаў з гарадамі Радамлем і Расна. Пасля смерці ў 1197 годзе смаленскага князя Давыда Расціславіча, дзядзькі Мсціслава Раманавіча, апошні стаў смаленскім князем і зноў далучыў Мсціслаўскае княства да Смаленскага, захаваўшы яго аднак як удзел. У канцы XIII стагоддзя Мсціслаўскае княства апынулася на маскоўска-вялікалітоўскім памежжы, а ў 1359 годзе захоплена вялікім князем Альгердам і далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней, княства перададзена Альгердам свайму сыну Карыгайле, затым перайшло да Лугвена, пачынальніка княжацкага роду Мсціслаўскіх. У 1386 годзе адбылася бітва на рацэ Віхры каля Мсціслава, калі смаленскі князь Святаслаў Іванавіч спрабаваў захапіць Мсціслаў і вярнуць да свайго княства. У бітве князь Святаслаў загінуў, яго войскі разбіты. Мсціслаўскае княства доўгі час было памежным і важным у стратэгічным плане. Таму польска-вялікалітоўскія ўладары праводзілі гнуткую палітыку адносна мясцовых князёў, імкнуліся прадухіліць іх пераход у падданства Вялікага Княства Маскоўскага. Падчас вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў княства было полем баявых дзеянняў і моцна пацярпела. У прыватнасці, у бітве пад Мсціславам пацярпела паражэнне вялікалітоўская армія, хоць сам горад маскоўскія ваяводы ўзяць не здолелі. У жніўні 1514 года князь Міхаіл Іванавіч пры набліжэнні маскоўскага войска да Мсціслава прысягнуўся вялікаму князю маскоўскаму Васілю III, аднак пасля паражэння маскоўцаў пад Оршай вярнуўся пад уладу вялікіх князёў літоўскіх. У 1526 годзе Мсціслаўскае княства перайшло ў прамое валоданне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і пасля ператворана ў Мсціслаўскае староства. З 1566 годзе з тэрыторыі былога княства ўтворана Мсціслаўскае ваяводства. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia