Музей Обальскага камсамольскага падполля
Музей Обальскага камсамольскага падполля — музей ў гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адкрыты 29 кастрычніка 1965 года як філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1 красавіка 2000 года — філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. У музеі сабрана больш за 1000 экспанатаў як ваеннага, так і даваеннага часу. Сярод экспанатаў — дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы вядомых герояў-камсамольцаў, творы мастацтва і г.д. Галоўную экспазіцыю музея ўтвараюць матэрыялы пра дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы». У іншых экспазіцыях адлюстраваны ўдзел камсамола Беларусі ў грамадзянскай вайне і сацыялістычным будаўніцтве, подзвігі камсамольцаў і моладзі Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, на акупаванай тэрыторыі, удзел камсамола ў пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia