Ефрасіння Савельеўна Зянькова
Ефрасіння (Фруза) Савельеўна Зянькова, (22 снежня 1923, в. Ушалы, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 19 красавіка 1984) — адзін з кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1958). БіяграфіяДа вайны працавала на віцебскай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі». Пасля акупацыі Віцебшчыны нямецка-фашысцкімі захопнікамі вярнулася ў родную вёску, наладзіла сувязь з партызанскім атрадам імя К. Я. Варашылава Сіроцінскай брыгады, выконвала яго заданні, вяла разведку. На пачатку 1942 года ўзначаліла Обальскае камсамольскае падполле. З верасня 1943 года ў партызанскай брыгадзе імя Леніна. У 1944—1967 гадах на камсамольскай і адміністрацыйнай рабоце. Ушанаванне памяціУ Віцебску ў гонар Ефрасінні Зяньковай названа вуліца. Гл. таксама
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia