Музей анаталійскіх цывілізацый
Музей анаталійскіх цывілізацый (турэцк.: Anadolu Medeniyetleri Müzesi) — музей у Анкары. ГісторыяМузей быў заснаваны ў 1921 г. па загадзе прэзідэнта Мустафы Атацюрка і размясціўся ў раёне гарадской крэпасці. Сюды былі перавезены археалагічныя помнікі з храма Аўгуста і Ромы і рымскай лазні . Пад патранажам прэзідэнта гістарычныя помнікі і творы мастацтва пачалі імкліва сцякацца ў Анкару, што паставіла пытанне аб прасторным музейным будынку. Неўзабаве пасля рэстаўрацыі музею былі перададзены архітэктурныя помнікі XV ст.: крыты рынак і караван-сарай Куршунлу Хан . Канчаткова рэстаўрацыйныя работы былі завершаны толькі ў 1968 г., але для наведвальнікаў музей адкрыўся ўжо ў 1940 г., пасля аднаўлення вялікага памяшкання рынка. Сёння крыты рынак змяшчае сталую экспазіцыю музея. Пасля заканчэння рэстаўрацыі будынка караван-сарая Куршунлу Хан там размясціліся даследчыя лабараторыі, бібліятэка, канферэнц-зала і тэхнічныя майстэрні. У 1997 г. быў абвешчаны лепшым еўрапейскім музеем года. Экспазіцыя![]() Экспазіцыя мае наступныя раздзелы: «Палеаліт» (знаходкі з пячоры Караін у Антальі); «Неаліт» (каменныя статуэткі багоў, гліняны посуд, касцяныя прылады працы для апрацоўкі зямлі, знойдзеныя каля вёсак Чаталхёюк і Хаджылар ); «Ранні бронзавы век» (прылады працы з медзі); «Бронзавы век» (прадметы з медзі рознага прызначэння з пахавальных комплексаў); «Хеты» (артэфакты, якія ілюструюць побыт людзей эпохі першага палітычнага саюза на тэрыторыі краіны); «Фракійцы» (знаходкі з месца былой сталіцы дзяржавы гэтага народа); «Урарту» (археалагічныя знаходкі, якія сведчаць пра значныя поспехі жыхароў гэтай краіны ў металургіі і архітэктуры); «Познія хеты». У экспазіцыі дэманструюцца манеты, а таксама зброя, помнікі матэрыяльнай культуры і мастацтва, якія паходзяць са старажытнагрэчаскіх гарадоў, Рымскай і Візантыйскай імперый. Галерэя
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia