Музей гістарычных каштоўнасцей Украіны
Музей гістарычных каштоўнасцяў Украіны змяшчае адну з найбагацейшых калекцый залатых вырабаў у краінах СНД. Музей з'яўляецца своеасаблівым каштоўным летапісам Украіны ад эпохі бронзы да сучаснасці. У 2015 годзе Міністэрства Украіны прыняло рашэнне ліквідаваць музей (загадам Міністэрства культуры Украіны № 844 ад 27.10.2015). ГісторыяЭкспанатыБыў адкрыты для наведвальнікаў 4 студзеня 1969 года на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры ў будынку XVIII ст., былой манастырскай пякарні, пабудаванай па праекце украінскага архітэктара Сцяпана Каўніра (па прозвішчы архітэктара будынак называецца Каўніраўскім корпусам). ЭкспанатыАсноўны фонд музея налічвае 56 тысяч прадметаў археалогіі і бытавога мастацтва з каштоўных камянёў і металаў, якія паступілі ў музей з фондаў Кіеўскага гістарычнага музея, Мастацкага музея, Усеўкраінскага музея яўрэйскай культуры, Інстытута археалогіі НАН Украіны, а таксама іншых украінскіх музеяў і прыватных калекцый. Экспанаты, прадстаўленыя ў музеі, уключаюць знакамітыя скарбы магільных курганоў «Гайманава магіла», «Тоўстая магіла», «Агуз» — скіфскіх пахаванняў, стварэнне якіх датуюць IV стагоддзем да нашай эры. Шэдэўр калекцыі — знакамітая скіфская залатая пектараль, знойдзеная ў пахаванні Тоўстая магіла. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia