Пектараль з кургана Тоўстая Магіла
Пектараль з кургана Тоўстая Магіла — царская залатая пектараль IV стагоддзя да нашай эры. Была знойдзена 21 чэрвеня 1971 года падчас археалагічных даследаванняў пахавання ў кургане Тоўстая магіла (Днепрапятроўская вобласць). Кіраўнік экспедыцыі — Б. М. Мазалеўскі, намеснік кіраўніка — Я. В. Чарненка. Лічыцца, што пектараль была выраблена грэчаскімі майстрамі-ювелірамі па замове шляхетных скіфаў. Захоўваецца ў кіеўскім музеі гістарычных каштоўнасцяў Украіны. Экспедыцыя выявіла шматлікія залатыя ўпрыгожванні ў двух пахавальных камерах, сярод якіх была і пектараль. Яна і жалезны меч у ножнах з абкладзенай золатам дзяржальняй знаходзіліся ў кароткім калідоры — дромасе, які злучаў пахавальную камеру з уваходнай ямай. Маса залаты пекторали — 1140 г, дыяметр — больш за 30 см. Ювелірныя тэхнікі, якія выкарыстоўваліся для яе вырабу: ліццё па васковай мадэлі, валачэнне , скань , пайкі, эмаліраванне. Кампазіцыя пектарали складаецца з трох узроўняў. Ніжні — анімалістычныя сцэны з удзелам міфалагічных і рэалістычных звяроў. Сярэдні — фларыстычныя матывы. Верхні — сцэны з удзелам скіфаў і свойскіх жывёл. Ёсць некалькі версій-інтэрпрэтацый адлюстраваных матываў. Па некаторых — на пектаралі намаляваны бытавыя сцэны з жыцця скіфаў. Па іншых — скіфская легенда аб Залатым руне і двух братоў, якія адправіліся на яго пошукі. У мастацтвеВыява пектаралі з Тоўстай магілы была выкарыстана на паштовай марцы Украіны, на ўкраінскай манеце, у якасці першага лагатыпу ўкраінскага тэлеканала UA:Культура і на вадзяным знаку ўкраінскага біяметрычнага пашпарту. Копія ўстаноўлена ў Данецку ў Тэатральным скверы як частка скіфскай кампазіцыі. Таксама копія пектаралі выкарыстоўваецца як тэатральная прэмія.
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia