Муляраўская аперацыя
Муляраўская аперацыя — бой партызанскіх атрадаў «гарнізона Паўлоўскага» супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на чыгуначнай станцыі Муляраўка на лініі Жыткавічы — Калінкавічы 22 лютага 1942 года. ПерадумовыУ выніку баявой разведкі і агентурных даных камандаванню «гарнізона Паўлоўскага» стала вядома, што на станцыі Муляраўка знаходзіцца 40 гітлераўцаў з будаўнічага батальёна, які прыбыў у Петрыкаў для аднаўлення чыгункі. З мэтай зрыву аднаўленчых работ камандзір гарнізона Паўлоўскі загадаў атрадам «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э. Я. Чырлін), А. Ф. Каваленкі, І. Р. Жулегі і Капаткевіцкаму (А. Ц. Міхайлоўскі) разграміць гарнізон ворага на станцыі Муляраўка. БойАперацыяй кіравалі Паўлоўскі і камісар брыгады С. В. Маханько. Да раніцы 21 лютага 1942 года партызанскія атрады сканцэнтраваліся ў вёсцы Залессе Петрыкаўскага раёна. Атрад Міхайлоўскага правёў разведку і ўдакладніў сілы, узбраенне, агнявыя сродкі і ўмацаванні праціўніка. 22 лютага 1942 да 7 гадзін раніцы партызаны акружылі станцыю, падышлі да казармы, у якой размяшчаліся гітлераўцы, і адкрылі агонь. Праціўнік супраціўляўся больш за гадзіну, 29 гітлераўцаў было забіта, 8 узята ў палон. У выніку аперацыі аднаўленчыя работы на гэтым участку былі сарваны. Разгром гарнізона на станцыі Муляраўка — адна з першых баявых аперацый партызан на чыгуначных камунікацыях праціўніка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia