Мураўнічы (курганны могільнік)

Мураўнічы — курганныя могільнікі каля вёскі Мураўнічы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзяцца за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Змееў Бор, у лесе.

Апісанне

Захаваліся 6 курганоў. Два з іх падоўжаныя: адзін даўжынёй 30 м, шырынёй 10—12 м, вышынёй 2,2 м. 3 заходняга і ўсходняга бакоў яго захаваліся раўкі глыбінёй да 0,5 м; другі даўжынёй 15 м, шырынёй 10 м, вышынёй 1,5 м. Чатыры курганы круглыя, дыяметрам 8—10 м, вышынёй 1—1,5 м. Даследавалі Л. В. Аляксееў (1956) і Г. В. Штыхаў (1981). Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya