Мэры Мак-Элрой
Мэры Артур Мак-Элрой (англ.: Mary Arthur McElroy; 5 ліпеня 1841 — 8 студзеня 1917) — сястра 21-га прэзідэнта ЗША Чэстэра Артура і Першая лэдзі ЗША з 1881 па 1885 год. Выконвала абавязкі гаспадыні Белага дома з-за смерці жонкі прэзідэнта, Элен Артур, паўтары гадамі раней. БіяграфіяМэры нарадзілася ў Грынвічы, Нью-Ёрк, у сям’і Уільяма і Мальвіны Артур. Яна была самай малодшай з дзевяці дзяцей. Вучылася ў школе Эмы Уілард, пры семінарыі ў Трое, Нью-Ёрк. У 1851 Мэры выйшла замуж за страхавога агента Джона Мак-Элроя, мелі чатырох дзяцей. У 1880 г. брат Мэры, Чэстэр, быў абраны віцэ-прэзідэнтам ЗША. У ліпені 1881 прэзідэнт Джэймс Гарфілд быў смяротна паранены. Артур стаў яго пераемнікам, і ён папрасіў Мэры паклапаціцца аб яго малодшай дачцэ Элен. Сям’я Мэры Мак-Элрой жыла ў Олбані. Схемы пратакольных дзеянняў, распрацаваныя ёю сумесна з братам, выкарыстоўваліся іншымі Першымі лэдзі на працягу дзесяцігоддзяў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia