Роўз Кліўленд
Роўз Элізабет Кліўленд (англ.: Rose Elizabeth Cleveland; 13 чэрвеня 1846 — 22 лістапада 1918) — сястра прэзідэнта Стывена Гровера Кліўленда і Першая лэдзі ЗША з 1885 па 1886 год. БіяграфіяРоўз Кліўленд нарадзілася ў Фаетвіль, штат Нью-Ёрк. У 1853 годзе пераехала ў Холанд-Патэнт, дзе яе бацька быў пастарам прэсвітэрыянскай царквы. Атрымала адукацыю ў семінарыі Хоўтан, дзе і потым працавала настаўнікам некаторы час. Пазней выкладала ў прыватнай школе ў Пенсільваніі, а затым зноў вярнулася ў Хоўтан. Клапацілася аб састарэлай маці да яе смерці ў 1882 годзе. Калі брат быў абраны прэзідэнтам, Фрэнсіс стала Першай лэдзі. Калі прэзідэнт Кліўленд ажаніўся з Фрэнсіс Фолс, Роўз падала ў адстаўку і пачала кар’еру ў сферы адукацыі. Яна стала кіраўніком інстытута ў Лафает, Індыяна і рэдактарам чыкагскага часопіса «Літаратурнае жыццё». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia