Мякатніца адналістая
Мякатніца адналістая[1][2] (Malaxis monophyllos) — кветкавая расліна сямейства Архідныя (Orchidaceae). АпісаннеШматгадовая жаўтавата-зялёная травяністая расліна з падземным клубнем і тонкім трохгранным, каля асновы клубнепадобна-патоўшчаным сцяблом вышынёй 6—30 см. Ліст адзіночны, прадаўгаваты або яйцападобны, даўжынёй 3—10 см, тупы або завостраны, звужаны ў доўгі сцеблаабдымны чаранок, размешчаны каля асновы сцябла. Край ліст гладкі. Кветкі дробныя, бледна-зялёныя, сабраны ў доўгую прамую шматкветкавую гронку. Губа каля асновы шырокаяйкападобная, увагнутая, на верхавінцы завостраная, з 5 жылкамі. Калякветнікі ланцэтныя, завостраныя. Плод — сухая каробачка. ПашырэннеГаларктычны трапагенны від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Сібір, Далёкі Усход, Манголія, Японія, Кітай, Паўночная Амерыка. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах у межах вялікай раўніннай часткі арэала. Месцы росту: сфагнавыя балоты і забалочаныя лясы (ельнікі, бярэзнікі), багністыя берагі вадаёмаў. Асаблівасці біялогііЦвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні. Размнажэнне насеннае, зрэдку вегетатыўнае. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia