Мялешкавіцкі сельсавет (Мазырскі раён)
Мяле́шкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Мялешкавічы. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Каралінскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі, з 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Мазырскага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 6 лютага 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каменкаўскага сельсавета[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia