Мясцовае міжзорнае воблака![]() Мясцовае міжзоркавае воблака (ММВ) (англ.: Local Interstellar Cloud, LIC)) з'яўляецца міжзоркавым воблакам (памерам прыкладна ў 30 светлавых гадоў), праз якое ў наш час рухаецца Сонечная сістэма. Асаблівасці ўзаемадзеянняСонечная сістэма ўвайшла ў Мясцовае міжзоркавае воблака дзесьці паміж 44 і 150 тыс. гадоў назад і, як чакаецца, застанецца ў яго межах яшчэ на працягу 10—20 тыс. гадоў. Тэмпература воблака роўная прыблізна 6000 °C[1], амаль як тэмпература паверхні Сонца. Яно вельмі разрэджанае, усяго 0,3 атама на кубічны сантыметр, што складае прыблізна адну другую шчыльнасці галактычнай міжзоркавага асяроддзя (0,5 атам/см3) і ў шэсць разоў большае за шчыльнасць газу Мясцовага пузыра (0,05 атам/см3). ММВ з'яўляецца вобласцю нізкай шчыльнасці ў міжзоркавым асяроддзі, але невялікім больш шчыльным участкам унутры Мясцовага пузыра. Для параўнання, атмасфера Зямлі на афіцыйнай вышыні пачатку космасу 100 км (Лінія Кармана) змяшчае 12 мільярдаў малекул на кубічны сантыметр[2]. ![]() Воблака рухаецца практычна перпендыкулярна да кірунку руху Сонца з асацыяцыі Скарпіёна—Цэнтаўра[3]; зорнай асацыяцыі, якая з'яўляецца рэгіёнам фарміравання зорак. Гэта міжзоркавае воблака ўтварылася там, дзе злучаюцца Мясцовы пузыр і Пузыр I. Сонца, з некалькімі найбліжэйшымі зоркамі, знаходзіцца ўнутры ММВ. Вартымі ўвагі суседнімі зоркамі з'яўляюцца Альфа Цэнтаўра, Альтаір, Вега, Фамальгаўт і Арктур. Сонечны вецер і магнітнае поле Сонца прадухіляюць патэнцыйнае ўздзеянне ММВ на Зямлю[1]. Нядаўнія вымярэнні, праведзеныя апаратам IBEX, нечакана паказалі, што кірунак патоку нейтральных часціц міжзоркавага асяроддзя, які ляціць скрозь Сонечную сістэму, змяняецца[4]. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia