Сонечны вецер

Сонечны вецер і магнітасфера

Сонечны вецер — струмень іанізаваных часціц (галоўным чынам геліева-вадароднай плазмы), які вылятае з сонечнай кароны з хуткасцю 300—1200 км/сек у навакольную касмічную прастору.

Гісторыя даследавання

Вывад пра існаванне зроблены з даследавання каметных хвастоў у 1957 г.

Характарыстыка

Сонечны вецер распаўсюджваецца амаль радыяльна ад Сонца (адхіленне не перавышае 3-6°) і даходзіць да адлегласцей 15—200 астранамічных адзінак. На арбіце Зямлі яго сярэдняя скорасць каля 500 км/сек, сярэдняя канцэнтрацыя электронаў і пратонаў 3-5 часціц на 1 см². Энергіі часціц адпавядае тэмпература ў інтэрвале 30 000—100 000 °C. Сонечны вецер нясе з сабой магнітнае поле, якое мае сектарную структуру, яго велічыня прыкладна ў 20 тысяч разоў слабейшая за магнітнае поле Зямлі каля палюсоў[1].

Зноскі

  1. Брандт Дж. Солнечный ветер. Пер. с англ., 1973.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya