Мячэць Бадшахі
Мячэць Бадшахі (урду: بادشاہی مسجد, імператарская мячэць) — другая па велічыні мячэць Пакістана, размешчаная ў горадзе Лахор. Адна з найбуйнейшых мячэцяў свету. Знаходзіцца на даступнай па лесвіцы платформе, якая ўзвышаецца над старым горадам насупраць Садоў Шалімара і Лахорской крэпасці. Была пабудавана ў 1673—1674 гадах па загаду вялікага магола Аурангзеба і лічыцца адным з найбольш значных помнікаў інда-ісламскай сакральнай архітэктуры эпохі Вялікіх Маголаў. Мячэць Бадшахі падобная на пабудаваную двума дзесяцігоддзямі раней мячэць Джама-Масджыд у Дэлі. Будынак, вуглы якога пазначаны чатырма нізкімі васьміграннымі мінарэтамі, увянчанымі павільёнамі, пакрыта трыма белымі мармуровымі купаламі. Сіметрычны фасад з чырвонага пясчаніку з устаўкамі з белага мармуру складаецца з высокага цэнтральнага айвана, да якога з бакоў прылягаюць па пяць меншых айванаў. У квадратным унутраным двары ёсць месца для пяці тысяч вернікаў. З кожнага боку ён абнесены сцяной па 150 м у даўжыню, па вуглах размешчаны высокія мінарэты. Рэзервуар з вадой у цэнтры двара прызначаны для рытуальных абмыванняў перад малітвай. Галоўны будынак размешчана на заходнім боку двара, галоўная брама знаходзіцца на ўсходняй. Інтэр'ер мячэці ўпрыгожваюць выкананыя з стука картушы і расліны. Ля ўваходу знаходзіцца невялікі музей, у якім выстаўлены рэліквіі ісламскіх святых, да прыкладу цюрбан прарока Мухамада. У наш час мячэць Бадшахі з'яўляецца кандыдатам у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia