Ісламская архітэктура![]() Ісламская архітэктура — сукупнасць архітэктурных стыляў краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, Каўказа, Індыі і Пірэнэйскага паўвострава. Прынцыпы мусульманскай архітэктуры сфармаваліся пасля VII стагоддзя пад уплывам ісламу як пануючай рэлігіі ў рэгіёне. Традыцыйна вылучаюць пяць архітэктурных школ: сірыйска-егіпецкую, персідскую, індыйскую, магрыбскую і асманскую (драбнейшыя — іракская, сярэднеазіяцкая, лічацца вытворнымі) ГісторыяАрхітэктурны стыль узнік у VII стагоддзі на Блізкім Усходзе. Першая мячэць была пабудавана ў Медыне адразу пасля хіджры прарока Мухамеда. З паўночнага боку (звернутага ў Ерусалім) на пальмавых ствалах быў замацаваны дах для абароны вернікаў ад сонца. Ужо першыя мячэці, якія былі пабудаваныя ў буйных гарадах заваяваных мусульманамі, мелі дах, які абапіраўся на калоны. Часам гэта былі ствалы дрэў, часам выкарыстоўвалі калоны разбураных будынкаў грэка-рымска-візантыйскага перыяду. Пасля таго, як Мека падпарадкавалася ісламу, у кожнай мячэці ўсталёўвалася ніша — міхраб, якая паказвала кіблу — кірунак на Меку. Першыя мячэці будаваліся з аглядкай на візантыйскую царкоўную архітэктуру. Пасля ператварэння царквы Іаана Хрысціцеля ў Дамаску ў мячэць, на заваяваных землях сталі будаваць мячэці, якія паўтаралі план гэтага будынка. Некаторыя з іх паўтаралі крыжападобны план, характэрны для візантыйскіх цэркваў. Па такому плану пабудавана мячэць султана Хасана ў Каіры. Пазней такія мячэці пачалі абрастаць дапаможнымі памяшканнямі: бібліятэкамі, школамі, бясплатнымі сталовымі Тыпы будынкаў![]() МячэцьМячэць — месца для малітвы і набажэнства, малітоўны дом у мусульман. У сярэднія стагоддзі мячэць акрамя рэлігійных функцый адыгрывала і сацыяльныя — у ёй адбывалася навучанне, сходы жыхароў, падаваўся прытулак падарожнікам і г. д. МедрэсэМедрэсэ — мусульманскія рэлігійныя навучальныя ўстановы. Медрэсэ адкрываліся звычайна пры вялікіх мячэцях. У іх рыхтавалі служыцеляў культу, настаўнікаў пачатковых мусульманскіх школ, а таксама служачых дзяржапарату ХанакаХанака (перс.: خانگاهخانگاه), Завія (араб. زاويةزاوية), Текіе (турэцк.: tekketekke) — памяшканні для пражывання суфійскіх настаўнікаў і іх паслядоўнікаў РыбатРыбат — збудаванне, якое адначасова была мусульманскім кляштарам і крэпасцю Грамадскія збудаванніДля ісламскай архітэктуры характэрныя караван-сараі (заезныя двары), крытыя рынкі, грамадскія лазні (хамам) і інш. збудаванні СтыліПерсідская ісламская архітэктура![]() Ісламскае заваяванне Ірана ў VII стагоддзі прывяло да таго, што ісламская архітэктура ранняга перыяду пераняла і прыняла архітэктурныя традыцыі былой Персідскай імперыі. У Х ст. з'яўляецца новы тып мячэцяў, якія плануюцца на ўзор зараастрыйскіх храмаў — квадратнае памяшканне вянчаецца купалам. Характэрным для іранскіх культавых збудаванняў стаў айван (ніша са скляпеннямі). Для персідскага стыля ўласцівыя конусападобныя цагляныя калоны, вялікія аркады і аркі, якія падтрымліваюцца некалькімі калонамі. У Паўднёвай Азіі былі запазычаныя элементы індуісцкай архітэктуры, але пазней яны былі выцесненыя персідскімі матывамі. У іранскай ісламскай архітэктуры вялікае значэнне надавалася адкрытайпрасторы ўнутранага двара. Гэта праяўлялася як у грамадзянскай архітэктуры (жылых дамах, караван-сараях, палацах), так і культавых збудаваннях (мячэцях і медрэсэ) Магрыбская і іспанскі ісламская архітэктура![]() Гэтая мячэць вядомая сваімі велічнымі аркамі. Асаблівасцю ісламскай архітэктуры магрыба з'яўляецца падабенства мячэцяў да ўмацаванняў (агароджы, тоўстыя сцены, адсутнасць вокнаў звонку), нефы, якія размешчаны перпендыкулярна да міхрабных ніш і пашыраны Т-падобны трансэпт. Найвядомейшымі аб'ектамі магрыбскай архітэктуры ісламу з'яўляюцца Мячэць Укба ў Кайруане VII—XVII стст., мячэць Аль-Карауін IX—XI стст. З будаўніцтвам Вялікай мячэці ў Кордоба (цяпер кафедральны сабор) у 785 г. звязана ўзнікненне ісламскай архітэктуры на Іберыйскім паўвостраве. Апагеем іспанскай архітэктуры стала — Альгамбра — раскошная крэпасць-палац у Гранаде. Яе сцены ўпрыгожаны стылізаванымі расліннымі матывамі, арабскімі надпісамі і арабескі; пакрытыя паліванай пліткай. Нават пасля заканчэння Рэканкісты доўжыўся ісламскі ўплыў на іспанскую архітэктуру Інда-ісламская архітэктура![]() Мусульманская архітэктура Індыі сфармавалася пад уплывам традыцый персідскага дойлідства. Аднак індыйская архітэктурная школа адрозніваецца ад персідскай перш за ўсё матэрыяламі, што ўжываліся падчас будаўніцтва. Самым выбітным прыкладам інда-ісламскай архітэктуры лічыцца Тадж Махал, будаўніцтва якога было скончана ў 1648 годзе імператарам Шах-Джаханам у гонар памяці аб сваёй жонцы Мумтаз-Махал. Асманская архітэктура![]() Ісламская архітэктура Турцыі развівалася пад уплывам Візантыі, Персіі і Сірыі. Турэцкія архітэктары стварылі ўласны тып купала. Больш за 500 гадоў прынцыпы візантыйскай архітэктуры (сабор св. Сафіі) служылі асновай для будаўніцтва большасці мячэцяў. Асманы авалодалі тэхнікай будаўніцтва будынкаў з вялікай унутранай прасторай пад бязважкімі на выгляд, але масіўнымі вежамі, і дасягнулі неперасягненай гармоніі паміж знешнай і унутранай прасторай Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia