Міжкантынентальны кубак па футболе (англ.: Intercontinental Cup) — футбольнае спаборніцтва, якое праводзілася еўрапейскай і паўднёваамерыканскай канфедэрацыямі паміж пераможцамі галоўных клубных турніраў гэтых кантынентаў (болей развітых, чым усе астатнія у свеце футбола): Лігі чэмпіёнаў УЕФА (раней — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў) і Кубка Лібертадорэс. Міжкантынентальны кубак разыгрываўся штогод пачынаючы з 1960 года, а з 1980 года фіналы праводзіліся толькі ў Японіі.
Часам Міжкантынентальны кубак называлі клубным чэмпіянатам свету, пакуль Клубны чэмпіянат свету па футболе не пачаў праводзіцца пад эгідай ФІФА ў 2000 годзе. З 2005 года Міжкантынентальны кубак канчаткова спыніў існаванне і быў заменены Клубным чэмпіянатам свету ФІФА.
Апошнім уладальнікам Кубка быў партугальскі клуб «Порту», які перамог калумбійскі клуб «Онсэ Кальдас» у серыі пенальці ў 2004 годзе. 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету[1][2].
↑FIFA Council approves key organisational elements of the FIFA World Cup(англ.)(недаступная спасылка). ФІФА (27 кастрычніка 2017). — «Recognition of all European and South American teams that won the Intercontinental Cup – played between 1960 and 2004 – as club world champions» Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2017. Праверана 29 кастрычніка 2017.
↑"FIFA Club World Cup 2017"(PDF). FIFA Report 2017 страницы: 15, 40, 41, 42. Цюрых: Fédération Internationale de Football Association. December 2017. Архівавана з арыгінала(PDF) 30 снежня 2017. Праверана 10 лютага 2018.