Спіс клубных чэмпіёнаў свету па футболеКлубны чэмпіён свету па футболе — тытул футбольнага клуба-пераможцы ў Клубным чэмпіянаце свету па футболе пад эгідай ФІФА.[1][2][3][4] Міжкантынентальны кубакМіжкантынентальны кубак па футболе (англ.: Intercontinental Cup) — футбольнае спаборніцтва, якое праводзілася еўрапейскай і паўднёваамерыканскай канфедэрацыямі паміж пераможцамі галоўных клубных турніраў гэтых кантынентаў (болей развітых, чым усе астатнія ў свеце футбола): Лігі чэмпіёнаў УЕФА (раней — Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў) і Кубка Лібертадорэс. Міжкантынентальны кубак разыгрываўся штогод пачынаючы з 1960 года, а з 1980 года фіналы праводзіліся толькі ў Японіі. Часам Міжкантынентальны кубак называлі клубным чэмпіянатам свету, пакуль Клубны чэмпіянат свету па футболе не пачаў праводзіцца пад эгідай ФІФА ў 2000 годзе. З 2005 года Міжкантынентальны кубак канчаткова спыніў існаванне і быў заменены Клубным чэмпіянатам свету ФІФА. Апошнім уладальнікам Кубка быў партугальскі клуб «Порту», які перамог калумбійскі клуб «Онсэ Кальдас» у серыі пенальці ў 2004 годзе. 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету[4][5]. Клубны чэмпіянат светуКлубны чэмпіянат свету па футболе ці Клубны чэмпіянат свету ФІФА (англ.: FIFA Club World Cup, раней вядомы як англ.: FIFA Club World Championship) — спаборніцтва паміж наймацнейшымі прадстаўнікамі шасці кантынентальных канфедэрацый (хоць з 2007 года пераможца Лігі чэмпіёнаў ОФК павінен гуляць плэй-оф супраць клуба-чэмпіёна краіны-гаспадаркі турніру). Клубны чэмпіянат свету праводзіцца галоўным органам сусветнага футбола — ФІФА, турнір вызначае чэмпіёнаў свету[6][7]. Першы розыгрыш клубнага чэмпіянату свету ФІФА (англ.: FIFA Club World Championship) адбыўся ў Бразіліі ў студзені 2000 года. Ён быў прызнаны ФІФА ў якасці правапераемніка Міжкантынентальнага кубка, які разыгрываўся штогод у Якагаме (Японія) паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўладальнікам Кубка Лібертадорэс. Пасля чатырохгадовага перапынку, турнір пад новай назвай (англ.: FIFA Club World Cup) зноў пачаў праводзіцца з 2005 года. Спіс клубных чэмпіёнаў свету
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia