Міжнародная шахматная федэрацыя
Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ, фр.: Fédération Internationale des Échecs, FIDE) — міжнародная спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя шахматныя федэрацыі. Займаецца папулярызацыяй шахмат, арганізацыяй турніраў прэтэндэнтаў, матчаў за званне чэмпіёна свету, шахматных алімпіяд і іншых міжнародных шахматных турніраў; прысвойвае спартыўныя званні, разлічвае і публікуе афіцыйныя рэйтынгі шахматыстаў. Заснавана 20 ліпеня 1924 года ў Парыжы. Дэвіз ФІДЭ — «Gens Una Sumus» («Мы — адна сям’я» — лац.) Штаб-кватэра ФІДЭ знаходзіцца ў Лазане (Швейцарыя), ёсць таксама офіс у Элісце. У статуце ФІДЭ гаворыцца, што афіцыйныя мовы — англійская і французская, але ўсе дакументаабарот толькі на англійскай. Акрамя таго, на кангрэсах ФІДЭ выкарыстоўваюцца таксама іспанская і руская. Прэзідзнты ФІДЭ
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia