Шах (шахматы)

abcdefgh
8
f8 чорны кароль
e5 белы кароль
f4 белая ладдзя
8
77
66
55
44
33
22
11
abcdefgh
Чорны кароль мусіць адысці ад шаху ладзьдзі на адну з чатырох бяспечных палёў.

Шах — сітуацыя ў шахматах, калі кароль знаходзіцца пад атакай варожай фігуры. У шахматнай натацыі пазначаюць знакам «+» (плюс) пасля ходу фігуры.

Беларускае слова «шах» паходзіць ад персідскага слова «шах» («цар»), што папярэджвае гульца пра неабходнасць абараніць караля: адвесці яго, схаваць за другой фігурай або пабіць фігуру, якая яго атакуе[1].

На дыяграме чорны кароль шахованы ладдзёй.

Выхад з шаха

Пасля абвяшчэння шаха гулец абавязаны вывесці караля з-пад яго. Для гэтага ёсць некалькі магчымасцей[2]:

  • Ход каралём.
  • Прыкрыццё караля іншай фігурай (немагчыма, напрыклад, калі шах паставіў конь).
  • Узяць фігуру, якая атакавала караля.

Калі на дошцы склалася сітуацыю, што ўсе тры апісаныя спосабы не магчымыя, то такая пазіцыя называецца матам.

Віды шахаў

Існуе некалькі відаў шахаў:

  • Вечны шах — сітуацыя, пры якой кожны на дошцы адбываецца бясконцая паслядоўнасць шах — выхад з шаха — шах[3].
  • Ускрыты шах — сітуацыя, калі каралю абвяшчае шах не тая фігура, якой толькі што пахадзіў гулец[4].
  • Двайны шах — сітуацыя, пры якой каралю абвяшчаюць шах адразу дзве фігуры або фігура і пешка. У шахматнай натацыі абазначаецца двума плюсамі (++)[5].
  • Перакрыжаваны шах — сітуацыя, калі пры выхадзе з шаха (прыкрыццё або ўзяцце) ставіцца шах саперніку[6].

Крыніцы

  1. Шах | Шахматный словарь (руск.). Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
  2. Шах | Шахматный словарь (руск.). Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
  3. Вечный шах - Шахматный словарь (руск.). Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
  4. Вскрытый шах - Шахматный словарь (руск.). Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
  5. Двойной шах - Шахматый словарь (руск.). Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
  6. Перекрёстный шах - Шахматный словарь (руск.). Chess.com. Праверана 12 чэрвеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya