Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Мікалаеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
6
Насельніцтва
8 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2336
Паштовыя індэксы
247398
Аўтамабільны код
3
Мікалаеўка на карце Беларусі ±
Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Мікалаеўка — вёска ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Вакол лес. Паблізу ёсць паклады жалязняку.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 22 км на захад ад Буда-Кашалёва, 65 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 160 дзесяцін зямлі.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў; 18 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 23 двары, 140 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 195 жыхароў.
  • 1940 год — 30 двароў, 124 жыхара.
  • 1959 год — 127 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya