Мікалаеўская царква (Пінск, на могілках)
Мікалаеўская царква — колішні праваслаўны храм у Пінску, які размяшчаўся на праваслаўнай частцы могілак па вуліцы Спакойнай. ГісторыяПабудавана ў 1823 годзе з дрэва, перабудавана ў 20 ст. на сродкі вернікаў. Была прыпісана да Свята-Фёдараўскай царквы[1]. ![]() Царква была ўнесена ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (1984). Царква не збераглася, засталіся дзве калоны ганка. ![]() З царквы паходзіць абраз Маці Божай Адзігітрыі (першая палова XVII ст.), які захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Архітэктура![]() Царква — помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Асноўны зруб, аднолькавы па шырыні з бабінцам, пераходзіць у пяцігранную апсіду. Зрубы накрыты агульным дахам. Над бабінцам ўзвышаецца чацверыковая званіца з галоўкай. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі. Пры ўваходзе — ганак з 2 калонамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia