Мікалай Іванавіч Вальвачоў
Мікалай Іванавіч Вальвачо́ў[1] (15 мая 1922 — 1990) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). БіяграфіяНарадзіўся 15 мая 1922 года ў вёсцы Загор’е (цяпер — Ушацкі раён Віцебскай вобласці). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сувязіст 4-й марской брыгады[2]. У 1945 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава ў Ленінградзе і працаваў у ёй з 1949 года на кафедры эпідэміялогіі. Палкоўнік медыцынскай службы[2]. З 1965 года працаваў у Горкаўскім медыцынскім інстытуце. У 1969—1986[2] гадах займаў пасаду загадчыка кафедрай эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Навуковая дзейнасцьЗаймаўся даследаваннямі эпідэміялагічнага працэсу, распрацоўкай мерапрыемстваў папярэджання інфекцыйных і гнойна-запаленчых хвароб. Сярод апублікаванага:
УзнагародыУзнагроджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і 8 медалямі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia