Мікалай Іванавіч Камінскі
Мікала́й Іва́навіч Камі́нскі (5 снежня 1928, в. Масоры, цяпер Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 18 лістапада 1993) — беларускі гісторык, архівіст. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пазней навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР. У 1969—1989 гадах рэдактар у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Адзін са складальнікаў зборніка дакументаў і матэрыялаў «Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на Беларусі, 1941—1944» (2-е выд., 1965), «Мастацтва Савецкай Беларусі» (т. 1, 1976), рэдактар-складальнік даведніка «Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі» (3-е выд., 1992, разам з В. В. Гетавым). Адзін з аўтараў даведніка «Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва БССР» (1967). Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі XX стагоддзя, Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Асабісты архіў захоўваецца ў Нацыянальным архіве Беларусі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia