Мікалай Іванавіч Лобач
Мікалай Іванавіч Лобач (1945, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі гаспадарчы дзеяч і палітык. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. БіяграфіяНарадзіўся ў 1945 годзе ў Барысаве. Працаваў слесарам-выпрабавальнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля службы ў арміі — начальнік аддзела тэхнічнага кантролю на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985 годзе скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута[1]. З 1985 года працаваў галоўны інжынерам, у 1989—1999 гадах — дырэктарам Барысаўскага завода агрэгатаў. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па Барысаўскай-Паўночнай выбарчай акрузе № 50. Член КПСС да жніўня 1991 года. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[2]. З 1999 года да 2014 года працаваў генеральным дырэктарам Мінскага маторнага завода. Абіраўся дэпутатам Барысаўскага гарадскога савета 21-га, 22-га і 23-га скліканняў. Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia