Мікалай Іванавіч Падабед
Мікалай (Мікола) Іванавіч Падабед (нар. 24 мая 1937, в. Пожар, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі сатырык-гумарыст, журналіст. Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяНарадзіўся 24 мая 1937 года ў вёсцы Пожар Клімавіцкага раёна. Скончыў Магілёўскі педінстытут і Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў рабочым Клімавіцкага раённага прамысловага камбіната, загадчыкам Лазовіцкага сельскага клуба, старшынёй Лазовіцкага сельскага савета, загадчыкам аддзела пісьмаў Клімавіцкай раённай газеты «Новае жыццё», з 1973 г. па 2006 г. — галоўным рэдактарам бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю»[1]. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Жыве ў г.п. Бялынічы[1]. ТворчасцьАўтар кніг прозы «Мазалі мядовага месяца» (2000), «Мільён за ўсмешку» (2008), «Жонка напракат» (2011), «Іду на сустрэчу з навальніцай» (2012)[1]. УзнагародыЗаслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат рэспубліканскага творчага конкурсу гумарыстаў[1]. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia