Родненскі сельсавет
Ро́дненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Родня. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Родненскі (Раднянскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малашкавіцкага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Будлаўка, Ганнаўка, Мыслеўшчына, Патаронаўка, Прудок, Сабалёўка, Сідараўка, Слабада і Судзілы)[2]. 24 жніўня 1989 года скасаваны вёскі Будлаўка, Ганнаўка, Драгілеўка і Жаляёўка[3], у 2003 годзе — вёска Багданаўка. 21 снежня 2011 года Родненскаму сельсавету былі перададзены вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка, якія ўваходзілі ў склад скасаванага Лазовіцкага сельсавета, а аграгарадок Малышкавічы і вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета, былі перададзеныя Галіцкаму сельсавету[4]. 2 чэрвеня 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Малышкавічы, вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў і Якубаўка)[5]. Склад
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1661 чалавек[6], з іх 96,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы[7]. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia