Мікалай Ільіч Пахомаў
Мікалай Ільіч Пахомаў (17 красавіка 1919, в. Вольшчына, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 29 сакавіка 1988) — беларускі вучоны-гісторык, журналіст. Кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1978). БіяграфіяПрацоўную дзейнасць пачаў у 1935 годзе тэхнічным сакратаром рэдакцыі Мехаўскай раённай газеты. У 1938 годзе скончыў Усебеларускую газетную партыйную школу, у 1951 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1954 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1942 — лістападзе 1943 гадах — радавы, палітрук разведкі партызанскага атрада ў Рэчыцкім раёне, рэдактар газеты «Зара камуны». Працаваў у газеце «Бальшавік Палесся» (Мазыр, з 1938), «Зара Камуны» (Рэчыца, 1943—1948) З 1948 года з’яўляўся рэдактарам газет «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». З 1956 года — сакратар Віцебскага абкама КПБ, у 1968—1985 гадах — рэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы. У 1971—1988 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia