Мікалай Аляксандравіч Золатаў
Мікалай Золатаў (нар. 11 лістапада 1994) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2019—2021). Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў дублі «Віцебска». Пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 і расфармавання дубля працягнуў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», дзе ўпэўнена замацаваўся ў аснове. Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Яўгенам Лебедзевым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў. На наступны сезон стаў часам з’яўляцца на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, але так і не з’явіўся на полі. У лютым 2015 года разам з Яўгенам Лебедзевым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона[4]. У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. 11 красавіка 2015 дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:1). Са жніўня страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль «Віцебска». У студзені 2016 года пасля вяртання з арэнды далучыўся да асноўнага складу «Шахцёра»[5]. Рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай салігорцаў, але ў красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, зноў быў аддадзены ў арэнду «Віцебску»[6]. У сезоне 2016 выступаў за асноўны склад «Віцебска», чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2017 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск[7], аднак неўзабаве віцябляне дамовіліся з «Шахцёрам» і аформілі канчатковы пераход абаронцы[8]. У першай палове сезона 2017 не меў трывалага месца ў аснове, а з верасня замацаваўся ў стартавым складзе. У сезонах 2018—2019 заставаўся трывалым іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[9] і неўзабаве падпісаў доўгатэрміновы кантракт з расійскім клубам «Урал» з Екацярынбурга[10]. У складзе «Урала» не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2021 года кантракт з расійскім клубам быў разарваны[11]. У лютым 2021 года быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка ўкраінскага «Коласа»[12]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У красавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Бастыі» з французскай Лігі 2[13]. За каманду згуляў толькі ў адным матчы, калі выйшаў 14 мая ў стартавым складзе ў матчы апошняга тура Лігі 2 супраць «Німа» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У ліпені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Колас»[14]. У студзені 2024 года стаў іграком казахстанскага клуба «Елімай»[15]. У ліпені 2024 года пакінуў «Елімай»[16] і неўзабаве далучыўся да віцебскага «Макслайна»[17]. Міжнародная кар’ера13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы. Усяго за моладзевую зборную правёў 20 матчаў, у якіх выкарыстоўваўся на пазіцыях флангавага абаронцы і паўабаронцы. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1). Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia