Мікалай Аляксандравіч Картэль
Мікалай Аляксандравіч Карцель (5 мая 1937, в. Галяшы (зараз — Сасновы Бор), Расонскі раён, Полацкай акругі — 1 красавіка 2013) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996); член-карэспандэнт (1986). Доктар біялагічных навук (1984), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999). БіяграфіяУ 1959 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. У 1959—1960 гадах памочнік таксатара Мінскай лесаўпарадкавальнай партыі, у 1960—1963 гадах аспірант, у 1963—1967 гадах асістэнт ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1967—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік, а ў 1978—1994 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. У 1994—2004 гадах дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 г. загадчык лабараторыі гэтага інстытута. Навуковыя інтарэсыНавуковыя працы па генетыцы, малекулярнай генетыцы і генетычнай інжынерыі раслін. Даследаваў пытанні генетыкі і селекцыі драўняных раслін, радыяцыйнага мутагенеза сельскагаспадарчых раслін, праблемы генетычнай і клетачнай інжынерыі вышэйшых раслін. Правёў сістэматычнае вывучэнне ўзаемадзеяння экзагеннай ДНК з геномам вышэйшых раслін і абгрунтаваў фундаментальныя палажэнні пра фізіялагічнае, біяхімічнае, цыталагічнае і генетычнае дзеянне чужароднай ДНК на раслінны арганізм. Распрацаваў тэхналогію стварэння трансгенных раслін шэрагу сельскагаспадарчых культур і стварыў арыгінальныя вектарныя канструкцыі, якія нясуць гаспадарчыя важныя гены. Атрымаў трансгенныя расліны, якія праяўляюць устойлівасць да фітапатагенаў і насякомых, расліны, якія здольныя паспяхова расці на глебах, забруджаных цяжкімі металамі і нафтапрадуктамі. Устанавіў ролю простых і складаных паслядоўнасцей ДНК, якія паўтараюцца ў структурна-функцыянальнай арганізацыі геному раслін. Выдаў і ўкараніў у практыку метадычныя рэкамендацыі па ДНК-паспартызацыі гатункаў і ліній раслін. Стварыў насычаную ДНК-маркерамі генетычную карту геному жыта, якая прадстаўляе высокую генетыка-селекцыйную каштоўнасць. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся даследаванні па ДНК-маркерам спадарожнай селекцыі сельскагаспадарчых культур, па ідэнтыфікацыі генаў устойлівасці да хвароб, дыягностыцы захворванняў з выкарыстаннем ДНК-маркераў. Праводзіў даследаванні па генетычных выніках Чарнобыльскай катастрофы. Вынікі вывучэння малекулярна-генетычных асаблівасцяў развіцця папілярных карцыном шчытападобнай залозы ў дзяцей знайшлі адлюстравання ў выдадзеным у ЗША даведніку па раку шчытападобнай залозы (Thyroid Cancer, 2006). УзнагародыПрэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2001) за кнігу «Генетыка: энцыклапедычны слоўнік». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2009). ТворыАўтар больш за 470 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Літаратура
Спасылкі
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia