Мікалай Аляксандравіч Мацяўшук

Мікалай Аляксандравіч Мацяўшук
Дата нараджэння 6 верасня 1944(1944-09-06) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Мікалай Аляксандравіч Мацяўшук (6 верасня 1944, в. Барсукі, Люблінскае ваяводства, ПНР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. З 1970 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белбыттэхпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): лазнева-купальныя комплексы па вул. Алтайскай і Машынабудаўнікоў у Мінску (1972) і ў калгасе «Новы быт» Мінскага раёна (1982), грамадска-бытавы комплекс у Навагрудку (1973), станцыя аўтатэхабслугоўвання (1976), ПТВ-9 (1980) у Мінску, трыкатажная фабрыка ў Гродне (1979), комплекснае прадпрыемства ў в. Блонь Мінскага раёна (1980), Дамы быту ў Быхаве (1982), Магілёве, Бабруйску, Рагачове.

Узнагароды

Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1981), двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за распрацоўку прадпрыемстваў службы побыту для сяла.

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Святланай Мацяўшук.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya