Мікалай Аляксандравіч Сінкевіч
Мікалай Аляксандравіч Сінкевіч (1885 — ?) — інжынер і архітэктар, які працаваў у Брэсце. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і брэсцкага мешчаніна Аляксандра Еранімавіча Сінкевіча, які служыў на пошце паштальёнам. Дом Сінкевічаў знаходзіўся на вул. Набярэжнай, на самай ускраіне горада Брэст-Літоўска. Старэйшы брат Аляксандр у пачатку ХХ стагоддзя стварыў у горадзе Камерцыйнае вучылішча, а малодшы, Еранім, у міжваенны час працаваў у Амерыканскай Дабрачыннай арганізацыі (ARA)[1]. Скончыў камерцыйнае вучылішча ў Згежы ў 1904 годзе, у 1913 годзе — Маскоўскае імператарскае тэхнічнае вучылішча, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-тэхнолага. Увосень таго ж года быў прызваны на ваенную службу ў якасці радавога Паветраплавальнага батальёна ў Брэсцкай крэпасці. У пачатку Першай сусветнай вайны па загадзе Галоўнакамандуючага Паўднёва-Заходняга фронту быў узведзены адразу з радавога ў прапаршчыкі[2]. Пасля вайны і рэвалюцыі, у 1919 М. А. Сінкевіч з сям’ёй вярнуўся ў Брэст, цяпер ужо польскі. У 1921 годзе па запрашэнні Брэсцкай Гарадской управы заняў пасаду гарадскога інжынера. Пражываў па вуліцы Міцкевіча, 6[2]. З кнігі ўспамінаў Георгія Аляксандравіча Нікіціна «Мера жыцця»[2]:
Аўтар праектаў дамоў у стылі мадэрнізму Юзафа Рапапорта (пл. Свабоды, 3), Генрыка Расінскага\Уладзіміра Нікановіча (вул. Чкалава, 15), Давіда Готліба (вул. Будзённага, 25)[2], Бруха (вул. Будзённага, 28). У гады нямецкай акупацыі выконваў абавязкі галоўнага архітэктара Брэста, уратаваў яўрэйскую дзяўчынку. У 1944 годзе выехаў у Польшчу. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia