Мікалай Аляксеевіч Горскі
Мікалай Аляксеевіч Го́рскі (руск.: Николай Алексеевич Горский; 4 жніўня 1904, с. Боршчына , Кастрамская губерня — 1 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы. Доктар сельскагаспадарчых навук (1967), прафесар (1968)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 4 жніўня 1904 года ў сяле Боршчына Кастрамской губерні. У 1926 годзе скончыў Казанскі сельскагаспадарчы інстытут[1]. У 1927—1931 гадах працаваў заатэхнікам па племянной справе на Казанскай станцыі малочнай жывёлагадоўлі ў Спаску. У 1934—1951 гадах працаваў заатэхнікам па племянной справе ў Іванаўскай і Кастрамской абласцях. У 1951 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1951—1954 гадах — на Кастрамской дзяржаўнай комплекснай сельскагаспадарчай доследнай станцыі — загадчык аддзела жывёлагадоўлі. У 1954—1959 гадах — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык аддзелам генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР[1]. З 1954 года М. А. Горскі працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1959—1968)[1], дэкан заатэхнічнага факультэта (1960—1965). Навуковая дзейнасцьМ. А. Горскаму належаць працы па метадам фарміравання вытворчага статка кастрамской і швіцкай парод. З’яўляецца адным са стваральнікаў кастрамской пароды буйной рагатай жывёлы[1]. Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды і прэміі
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia