Мікалай Аляксеевіч Северцаў
Мікалай Аляксеевіч Се́верцаў[3] (руск.: Николай Алексеевич Северцов; 5 лістапада 1827 — 7 лютага 1885) — рускі заолаг, зоагеограф і падарожнік. БіяграфіяНарадзіўся ў Варонежы (па іншых звестках — у радавым маёнтку ў сяле Пятроўскае[4][5] Баброўскага павета Варонежскай губерні) у сям’і ўдзельніка Айчыннай вайны 1812 года А. П. Северцава. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1846 годзе скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне філасофскага факультэта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань К. Ф. Рулье. У 1855 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра[4]. Памёр М. А. Северцаў пасля трагічнага здарэння на рацэ[4]. Пахаваны на радзіме[4]. Магіла не захавалася[4]. Навуковая дзейнасцьУ 1857—1879 гадах даследаваў цэнтральную частку Цянь-Шаня, пустыню Кызылкум, сабраў багаты матэрыял па флоры і фаўне Паміра. Склаў першыя фізіка-геаграфічныя апісанні даследаваных рэгіёнаў Сярэдняй Азіі. Распрацоўваў прынцыпы зоагеаграфічнага падзелу Палеарктыкі і асновы яе экалогіі. Сабраў вялікі матэрыял па распаўсюджванню, сістэматыцы і ладзе жыцця птушак у Расіі і Туркестанскім краі. Быў прыхільнікам дарвінізму. ПамяцьУ гонар М. А. Северцава пік у хрыбце Пятра I на Паміры, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некаторыя віды раслін і жывёл. У Музеі Земляробства Маскоўскага дзяржаўнага інстытута ўстаноўлены бюст М. А. Северцава[6]. Адна з вуліц Варонежа названая ў гонар вучонага[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia