Мікалай Апанасавіч Цішчанка
Мікалай Апанасавіч Ці́шчанка[1] (24 лютага 1925 — 8 студзеня 1996) — беларускі вучоны ў галіне анкалогіі, доктар медыцынскіх навук (1971), прафесар (1973). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Чарнатычы (зараз у Чарнігаўскай вобласці Украіны). У 1942—1945 гадах працаваў на металургічных заводах у Варашылаўградзе і Чалябінску[2]. У 1952 годзе скончыў Адэскі медыцынскі інстытут. У 1953—1955 гг. працаваў у Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры ўрачом, галоўным урачом[2]. У 1956—1958 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры пры кафедры анкалогіі Ленінградскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1958—1959 гадах працаваў урачом у хірургічным аддзяленні 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Абараніў дысертацыю на тэму «Радыкальная аперацыя выдалення рэгіянальных лімфавузлоў пры раку ніжняй губы» і ў 1959 годзе атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук[2]. У 1959—1960 гадах працаваў асістэнтам кафедры хірургіі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў, з 1960 года — асістэнт кафедры анкалогіі, у 1968—1973 гадах — дацэнт, з 1973 года — прафесар[2]. У 1970 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Матэрыялы да анатоміі і клінікі панкрэатадуадэнальнага рака»[2]. У 1982—1991 гадах — на пасадзе загадчыка кафедрай анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, з 1992 года — прафесар. Памёр 8 студзеня 1996 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні пухлін страўнікава-кішэчнага тракту, падстраўнікавай залозы, жоўцевых шляхоў. Распрацаваў і ўкараніў метад радыкальных аперацый пры метастазах раку на шыі[1]. Аўтар 112 навуковых прац, двух манаграфій, чатырох рацыяналізатарскіх прапаноў[2]. Сааўтар патэнта «Способ пластики безнадкостничных дефектов покровных тканей черепа»[3] Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia