Мікалай Арцёмавіч Калінін
Мікалай Арцёмавіч Калінін (20 мая 1937 — 12 лютага 1974) — савецкі кінарэжысёр. БіяграфіяСкончыў тэхнічнае вучылішча пры Мінскім трактарным заводзе (1955), працаваў на заводзе. З 1956 года — асістэнт рэжысёра на мінскім тэлебачанні, з 1958 года — рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм». Скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1965), рэжысёрскія курсы пры МХАТ імя М. Горкага (1968). Памёр 12 лютага 1974 года ў Мінску пры нявысветленых абставінах у перыяд здымак фільма «Бронзавая птушка». Паводле афіцыйнай версіі — ад інфекцыйнага менінгіту (раніцай шпіталізаваны на хуткай медыцынскай дапамогі, да ночы памёр), па неафіцыйнай версіі, смерць наступіла пасля збіцця ў міліцыі ў выніку траўмаў унутраных органаў. Па словах акцёра Андрэя Вайноўскага, памёр ад цырозу печані. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia