Кармянскі сельсавет (Добрушскі раён)
Кармя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Карма. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Селішчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародня-Гомельскага сельсавета. 20 студзеня 2005 года скасаваны пасёлкі Дубецкае, Калоддзе, Плоскае[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны пасёлак Закапыцце[3]. 1 снежня 2009 года ў склад Кузьмініцкага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак[4], якія 30 чэрвеня 2015 года вернуты ў склад Кармянскага сельсавета[5]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кузьмініцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Кузьмінічы, вёскі Знамя, Слабада, пасёлкі Галае і Чырвоны Камень)[6]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1503 чалавекі[7], з іх 85,7 % — беларусы, 10,0 % — рускія, 1,7 % — цыганы, 1,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1222 чалавекі[9]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia